"Беларуснафта" плануе сёлета адкрыць 180 хуткіх электразарадных станцыяў (ЭЗС). Такую лічбу назвалі ў прэс-службе прадпрыемства, перааде Еўрарадыё.
Ад пачатку года кампанія адкрыла 13 такіх станцыяў. Такім чынам, цяпер яе сетка налічвае 251 ЭЗС. Гэта болей, чым электрамабіляў у краіне. "Сёння на кожны электракар прыпадае 1,4 станцыі. Напрыклад, ва Украіне — 14 электрамабіляў на адну ЭЗС", — кажуць у прэс-службе "Беларуснафты".
Наяўная сетка ЭЗС у краіне можа абслугоўваць да 9000 электракараў. У яе ўваходзяць два тыпы станцый — з хуткай і экспрэс-зарадкай. На станцыях тыпу Mode 3 электрамабіль можна зарадзіць за 6-8 гадзін. Для зарадкі на тую ж адлегласць на Mode 4 патрабуецца менш за гадзіну.
эж